Сямашка: У наступным годзе расейскі газ будзе каштаваць $129 за 1000 кубаметраў


Пра адпаведныя дамоўленасці з Крамлём віцэ-прэмʼер заявіў у эфіры «Беларусь-1». Абодва бакі вызначылі цану і на 2019: яна складзе $ 127.

Сямашка падкрэсліў, што гэтая цана зафіксаваная і не будзе залежаць ад кан’юнктуры нафтавага і газавага рынку.

«Калі б усё заставалася як да пачатку перамоваў, то цана была б пад 150 долараў, таму гэтая зніжка істотная», – адзначыў чыноўнік.

Цяпер кошт газу для Беларусі будзе прывязаны да Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі. Далей кошт на газ будзе зніжацца з дапамогай паніжальных каэфіцыентаў.

Перамовы па газе скончыліся 13 красавіка, калі беларускія ўлады нарэшце прызналі доўг у $ 726 млн і пагасілі яго. Сёлета Беларусь плаціць за газ $ 142 за 1000 кубаметраў. Летась – $ 132, але Беларусь настойвала на зніжэнню кошту да $ 73, і адмаўлялася плаціць, з чаго пачалася, так званая, «нафтагазавая вайна».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў