Сямашка распавёў, колькі засталося ўзгадніць інтэграцыйных дарожных мапаў


Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас падчас перамоваў у Маскве дамовіліся пра 21 дарожную мапу з 31, паведамляе БелТА.

Пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка распавёў, што бакі яшчэ будуць весці перамовы вакол такіх спрэчных пытанняў, як энергетычны блок, доступ на ўзаемныя рынкі, мытнае і падатковае заканадаўства.

«Думаю, што мы і цяпер знойдзем развязанне спрэчных пытанняў. Гэта вызначыць нашую сумесную Саюзную дзяржаву на бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў», – сказаў Уладзімір Сямашка.

Урады Беларусі і Расеі плануюць закончыць працу над дарожнымі мапамі да 1 снежня. А ўжо 8 снежня кіраўнікі краінаў маюць падпісаць праграму захадаў па стварэнні так званай Саюзнай дзяржавы.

У сваю чаргу блогер NEXTA піша, што паглыбленая інтэграцыя з Расея пагражае Беларусі стратай суверэнітэту.

«Пакуль у наша распараджэнне патрапілі дарожныя мапы па сельскай гаспадарцы, якія праходзяць узгадненне ў профільных міністэрствах. Чакаем астатніх – там павінна быць больш цікава. Ходзяць чуткі пра агульную валюту, агульныя Нацбанкі, агульныя падаткі, агульную мытню, агульную мяжу, агульны парламент і нават агульнага прэзідэнта. Вельмі хацелася б іх абвергнуць і зусім не хацелася б пацвярджаць», – напісаў блогер NEXTA.

Блогер NEXTA абяцае агучыць, што прадугледжвае інтэграцыя Беларусі і Расеі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары