Сямашка: Лукашэнка і Пуцін на 100 % дамовяцца пра падатковы манеўр


Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка перакананы, што падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, якая адбудзецца 13 лютага ў Сочы, вырашыцца спрэчка вакол расейскага падатковага манеўру.

«Я амаль на 100 % перакананы, што 13 лютага пытанне падатковага манеўру будзе вырашана», – заявіў Сямашка.

Hавiны
Амбасадар «БМВ» распавёў пра будучую сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна
2019.02.06 15:44

Беларускі дыпламат таксама адзначыў, што папярэднія перамовы двух лідараў 25 і 29 снежня прайшлі канструктыўна і бакі зблізіліся ў разуменні, што «нешта трэба рабіць».

6 лютага амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч паведаміў, што падчас сустрэчы Лукашэнка і Пуцін паразмаўляюць пра «першасныя вынікі і падыходы працоўных групаў, якія ўзначальваюць міністры эканомікі, у пытаннях далейшай інтэграцыі і рэалізацыі саюзнай дамовы».

Паводле Сямашкі, пераход на «іншую праграму [інтэграцыі] зойме 1,5 – 2 гады, можа і больш».

«Калі адзіная валюта – чаму б і не? Але павінен быць эмісійны цэнтр, дзе на роўных умовах мы будзем прымаць рашэнні. Адзіная падатковая сістэма – чаму б і не?», – падзяліўся сваім меркаваннем беларускі амбасадар.

Hавiны
Лукашэнка даў згоду на агульную валюту ў так званай Саюзнай дзяржаве
2019.01.18 13:42

Падатковы манеўр, які плануе рэалізаваць Расея, прадугледжвае, пачынаючы з 2019 года, паэтапнае ануляванне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

Hавiны
У 2019 годзе Беларусь страціць ад падатковага манеўру Расеі да $ 500 млн. Катастрофа ці шанец для эканомікі краіны?
2018.12.17 13:50

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў