Сям’я збіралася на лецішча, але апынулася за кратамі

Сям’я Рудзёў у суботу збіралася на лецішча. Бацькі з сынам накіроўваліся да метро, калі раптам да іх падʼехаў бус, і сілавікі схапілі сына Андрэя. Бацькі спрабавалі вызваліць хлопца, а ў выніку ўсе апынуліся за кратамі, піша ТГ «Вясна» назірае».

Уладзімір і Святлана Рудзі разам з 20-гадовым сынам Андрэем накіроўваліся ў метро, дзе іх чакала дачка. Але раптам каля іх спыніўся мікрааўтобус, з якога выскачылі сілавікі і схапілі сына. Бацькі падышлі да сілавікоў і прасілі, каб іх сына адпусцілі, тыя ж, у сваю чаргу, сказалі ім ехаць да Фрунзенскага РУУС, каб атрымаць тлумачэнні. Уладзімір і Святлана самыя селі ў бус сілавікоў, каб бачыць свайго сына.

Дачка не магла датэлефанавацца да родных і накіравалася ў Фрунзенскі РУУС, каб напісаць заяву аб знікненні сваякоў. У пастарунку яна сустрэла бацьку.

Рудзёў пакаралі за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні. Суддзя Фрунзенскага суда Юлія Чыж прызнала сына і маму сямʼі Рудзёў вінаватымі паводле арт. 23.34 КаАП і дала ім па 15 содняў арышту. Уладзіміра Рудзя, на рашэнне суддзі Алы Скуратовіч, арыштавалі на 25 содняў за парушэнне арт. 23.34 і 23.4 КаАП.

«Проста выставілі з ЦІПу ўвечары – ідзі гуляй». Адвакат Яна Салановіча – пра раптоўнае вызваленне хлопца

СК belsat.eu

Hавiны