Сям’я выкрадзенага ў Беларусі ўкраінца збірае грошы на адваката


Сваякі Паўла Грыба просяць аб дапамозе.

На гэтым тыдні родныя выкрадзенага ў Беларусі Паўла Грыба абвесцілі збор грошай на ягонага адваката.

Сястра Паўла Вольга паведаміла, што грошы можна пералічыць на рахунак Pay Pal або ў еўрах ці польскіх злотых на банкаўскі рахунак.

PayPal

olga.gryb906@gmail.com

Еўра

Olga Gryb

Рахунак: 74 1090 2590 0000 0001 3509 4639

Банк: Bank Zachodni WBK

SWIFT: WBKPPLPP

З допісам: SAVEPAVLO

Злотыя

Olga Gryb

Рахунак: 92 1090 2590 0000 0001 2185 2748

Банк: Bank Zachodni WBK

SWIFT: WBKPPLPP

З допісам: SAVEPAVLO

Абаронай хлопца у Расеі займаецца Андрэй Сабінін, адвакат Міжнароднай праваабарончай групы «Агора» (спецыялізуецца па справах Крыма і Паўночнага Каўказу).

Упершыню Сабініна пусцілі да падабароннага ў панядзелак.

Павел Грыб, інвалід дзяцінства, знік 24 жніўня пасля таго як паехаў у Беларусь на сустрэчу з расейскай дзяўчынай Таццянай, з якой пазнаёміўся ў інтэрнэце.

Пасля таго, як ён не выйшаў на сувязь, яго бацька, украінскі афіцэр Ігар Грыб, паехаў на пошукі.

Пазней высвелілася, што Паўла выкралі расейскія спецслужбы. Ён быў у вышуку ФСБ Краснадарскага краю за магчымае дачыненне да здзяйснення тэракту. Цяпер ён знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА пад арыштам да 17 кастрычніка.

«Ён быў арыштаваны завочна 17 жніўня на два месяцы. Затрымалі яго пазней – прыкладна 25–26 жніўня», – удакладніў адвакат у сераду.

Нягледзячы на міжнародны вышук, беларускія памежнікі не затрымалі Паўла Грыба пры перасячэнні беларускай мяжы.

Да сёння Паўла не могуць наведаць прадстаўнікі ўкраінскага МЗС.

ДД

Стужка навінаў