Сям'я схавалася ў лесе, каб выратавацца ад каронавірусу, а іх шукалі міліцыянты


Бацькі і двое дзяцей схаваліся ў Налібоцкай пушчы. Два месяцы сямʼя пражыла ў лесе, куды яны сышлі, каб «выратавацца ад каронавірусу і чыпавання», паведамляе прэсавая служба МУС Беларусі.

6 верасня ноччу знікла сямʼя з вёскі Задворʼе Стаўбцоўскага раёну. У іх доме знайшлі цыдулку, што яны «зʼехалі падарожнічаць па вялікай краіне». У сямʼі чацвёра чалавек: 36-гадовыя бацькі і дзеці 12 і 17 гадоў.

З таго часу на працягу двух месяцаў сямʼю шукалі міліцыянты, валанцёры ПСО «Анёл», мясцовыя жыхары, працаўнікі РАНС, працаўнікі арганізацыяў лясной гаспадаркі.

Намёт, дзе жылі вяскоўцы.
Фота: МУС

І толькі 20 лістапада зʼявілася інфармацыя, што ў краме ў вёсцы Бор Наваградскага раёну бачылі падобную па прыкметах на зніклую жанчыну. У выніку каля Шубіна-Нёманскага каналу працаўнікі крымінальнага вышуку і валанцёры выявілі вайсковы намёт, куды з надыходам ночы вярнулася зніклая сямʼя.

«Дарослыя растлумачылі, што пайсці ў лес іх вымусіў каронавірус. Дакладней, сюжэт на адным з псеўданавуковых тэлеканалаў пра тое, што разам з вакцынай ад віруса «людзям будуць уводзіцца нейкія чыпы». Каб пазбегнуць заражэння і такой вакцынацыі, сямʼя і вырашыла перачакаць пагрозу ў лесе», – распавялі ў міліцыі.

Hавiны
За содні амаль 1 600 новых выпадкаў заражэння каронавірусам
2020.11.21 15:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў