Сябар Лукашэнкі стаў сведкам у справе аб кантрабандзе дызеля ва Ўкраіну


Расейскі бізнесовец Міхаіл Гуцэрыеў, яго сын Саід, а таксама чацвёра былых і цяперашніх менэджараў кампаніі «ФортэІнвеста» сталі сведкамі па справе аб кантрабандзе расейскага дызеля ва Ўкраіну, піша rbc.ru.

Бізнесовец Міхаіл Гуцэрыеў, яго сын Саід, а таксама чацвёра былых і цяперашніх менэджараў «ФортэІнвеста» (належыць Гуцэрыевым) – Аляксандр Кебадзэ, Андрэй Пяцінаў, Анастасія Судзілоўская і Магамед Яўлоеў – сталі сведкамі па справе аб кантрабандзе каля 100 000 тон дызеля ва Ўкраіну ў 2017 годзе з Орскага НПЗ.

Пра гэта расейскаму выданню РБК паведаміў Анзор Ібрагімаў, адвакат трэйдара «Cantarell Trading», які даставіў ва Ўкраіну дызель, набыты ў «ФортэІнвеста».

У снежні 2019 года ў офісах кампаній Гуцэрыева і ў яго дома прайшлі ператрусы, паведамлялі крыніцы РБК, якія назіралі за ператрусам у офісе «ФортэІнвеста», а таксама «Коммерсантъ» і Telegram-канал Mash. Аднак сам Гуцэрыеў абверг ператрусы, назваўшы інфармацыю пра іх «правакацыяй».

Hавiны
У офісах Гуцэрыева паліцыя ладзіць ператрусы. Сам алігарх абвяргае гэта
2019.12.18 13:17

У дачыненні да Гуцэрыева і чатырох менэджараў былі праведзены «следчыя дзеянні», гаворыцца ў лісце кіраўніка «Cantarell Trading» Денільбека Гайрбекава, які ён адрасаваў «кампетэнтным органам Расейскай Федэрацыі». Крыніца, знаёмая з ходам расследавання, пацвердзіла РБК, што бізнесмены і менеджэры праходзяць па справе сведкамі.

Нагадаем, што кампанія Міхаіла Гуцэрыева на дадзены момант з’яўляецца адзіным пастаўшчыком нафты на беларускія НПЗ.

Hавiны
Гуцэрыеў пачаў пастаўкі нафты ў Беларусь
2020.01.15 06:28

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў