Святочныя агні пры падтрымцы «Белсату»


Ужо праз тыдзень Варшава зазіхаціць агнямі #onelight, Святочнага фестывалю культур, які праходзіць пад патранажам Bielsat ТV. Расказваем, каго можна будзе ўбачыць і паслухаць у сталіцы Польшчы ў цэнтры Warsaw Expo 20, 21 і 22 снежня.

Калядны фестываль культур #onelight з’яўляецца часткай цыкла міжнародных Фестываляў Святла, якія праводзяцца ўжо больш за 20 гадоў у дваццаці гарадах шасці краін свету. У мінулым годзе Фестываль праходзіў у Кіеве, а ў гэтым – упершыню ў Варшаве.

Спецыяльна для гэтага выпадку пад мастацкім кіраўніцтвам Адама Штабы падрыхтавалі аранжыроўкі традыцыйных калядных песень польскія артысты KAYAH, Кася Насоўская і Кшыштаф Залеўскі, а з імі самыя яркія зоркі маладога пакалення, сярод якіх Наталля Ныкель і Давід Квяткоўскі. Спецыяльна па запрашэнні арганізатараў у Варшаву таксама прыедуць зоркі з ЗША і Ізраілю: Klezmeranians, Miquedem і Морыс Скляр.

ПРАГРАМА:

20-21.12.2019, с 19: 00 – выступаюць KAYAH, Кася Насоўская, Кшыштаф Залеўскі, Ігар Гербут, Адам Штаба з аркестрам, Наталля Ныкель, Skubas, Давід Квяткоўскі, Морыс Скляр, Miquedem, Klezmeranians. Таксама гасцей мерапрыемства чакае пасланне адзінства і надзеі – гісторыя Джонатана Берні, габрэйскага рабіна польскага паходжання;

22.12.2019, с 15:00 – сумеснае святкаванне пры ўдзеле DownTown Brass, каляднае набажэнства.

Квіткі даступныя онлайн на старонцы onelightfestiwal.pl і перад канцэртамі. Выручка ад продажу квіткоў пойдзе на дабрачыннасць: падтрымку людзей, якім нададзена званне «Праведнік народаў свету», і на лячэнне Оскара Каладзейчыка – хлопчыка з Белоленки, падапечнага дзіцячага фонду «Паспець з дапамогай».

Арганізаваў мерапрыемства фонд «Miracle of Israel», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя габрэйскай гісторыі і культуры. Арганізацыя міжнародных канцэртаў у рамках Фестываляў Святла – адно з найбуйнейшых дасягненняў фонду. Таксама Miracle of Israel выпусціў гістарычны фільм з аднайменнай назвай пры ўдзеле легендарнага амерыканскага акцёра Леанарда Нимоя, вядомага роляй персанажа Спока з серыяла Star Trek.

Больш падрабязная інфармацыя на Facebook: https://www.facebook.com/onelightfestiwal

Сайт на польскай, англійскай і рускай мовах: https://onelightfestiwal.pl

ЯБ/ЛБ/АА belsat.eu

Стужка навінаў