Святочны салют у Менску дадуць а 23:00 з шасці кропак


Святочны салют з 30 залпаў пачнецца ў шасці пунктах Менску 9 траўня а 23:00. Пляцоўкі для яго запуску размесцяць у парку Перамогі, ля вадасховішча Дразды, у былым аэрапорце «Менск-1», у парках імя Максіма Горкага і Янкі Купалы, а таксама ў ваенным гарадку ва Уруччы.

Як паведамляюць «Минск-Новости», з 09:00 да 13:00 падчас ускладання кветак да манумента Перамогі ды святочнага канцэрту з 17:00 да 24:00 на Плошчы перамогі рух усіх відаў транспарту перакрыюць на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Купалы да Казлова, на вуліцы Захарава ад праспекту да вуліцы Першамайскай і на вуліцы Кісялёва ад праспекту да вуліцы Чырвонай.

Адпаведна зменяцца трасы грамадскага транспарту.

Hавiны
9 траўня ў Беларусі будзе воблачна, але без ападкаў
2019.05.09 07:20

Што датычыць метро, то цягнікі будуць ездзіць з інтэрвалам 3 хвіліны з 19:30 да 00:00. На станцыі «Плошча Перамогі» уваходы і выхады з боку манумента могуць быць зачыненыя на час ускладання вянкоў і правядзення канцэрту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў