Святочная трагедыя

Здарылася страшнае. Падчас салюту з нагоды Дня Незалежнасці загінуў чалавек, яшчэ некалькі атрымалі раненні. Жах дачкі, на вачах якой гіне маці, немагчыма ўявіць.

Hавiны
Салют у Менску выбухнуў занадта нізка. Загінула жанчына
2019.07.04 00:40

Гэта трагічнае супадзенне – свята і смерць – даюць падставы для шматлікіх каментароў. Некаторыя блогеры на самых розных платформах ужо пачалі пісаць пра тое, хто вінаваты. Не думаю, што ў тым, што здарылася, вінаваты хтосьці, акрамя вытворцы. Немагчыма праверыць кожны зарад паасобку, немагчыма прадбачыць змену траекторыі палёту кожнага зарада. Адзіная праверка – як раз стрэл. Стрэлілі.

Hавiны
Магчымы пастаўшчык феерверкаў не каментуе крывавы салют у Менску
2019.07.04 11:00

Паказальна, што ва Уруччы, дзе падчас салюту снарад таксама разарваўся занадта блізка ад зямлі, далейшыя стрэлы неадкладна спынілі. Мяркуючы па ўсім, камандуючы салютам у ваенным гарадку прыняў адзіна магчымае рашэнне: хай мяне звольняць за тое, што я адмяніў стральбу, чым за тое, што яна працягвалася пасля няштатнай сітуацыі.

Hавiны
Не толькі на Камсамольскім возеры. Крывавы салют мог адбыцца і ва Уруччы
2019.07.04 07:43

Зараз будзе ісці следства. Мяркуючы па аператыўнасці рэакцыі і Следчага камітэта, і Міністэрства абароны, улада зразумела, што хаваць трагедыю сэнсу не мае, і чым раней і паўней будзе дадзена інфармацыя, тым лепш. Будзе правільна, калі такой пазіцыі яны будуць прытрымлівацца падчас усяго следства.

Hавiны
СК назваў чатыры галоўныя версіі крывавага салюту у Менску
2019.07.04 09:56

Не думаю, што грамадства зараз павінна працягнуць «таптанне» па міністру Раўкову ў сувязі са здарэннем. Кіраўніцтву Міністэрства можна хутчэй прад’явіць прэтэнзіі з нагоды танкаў, экіпажы якіх другі год запар не ў стане справіцца з кіраваннем і палохаюць менчукоў. Міністр не правярае асабіста якасць закупленых феерверкаў, не вызначае месца, дзе павінны стаяць прылады падчас салюту. Гэта не яго функцыя. Так што калі генерала і прыбяруць з пасады, то, як той казаў, «па сукупнасці заслуг» і дзеля таго, каб не паўставала пытанне аб беспакаранасці высокіх службовых асобаў.

Але вось што цалкам відавочна: неабходна нарэшце адмовіцца ад ваенізаваных гульняў з тэхнікай пасярод двухмільённага гораду. Правядзіце парад, дэманструючы навыкі салдат, іх выпраўку, прыгажосць ладу калон, якія маршыруюць. Танкі на вуліцах гораду? Дакладна не трэба. Арганізуйце рэпартаж з палігона. Феерверк? Можа быць. Тады закупляйце зарады непасрэдна ў вытворцы, а не ў перакупніка, і хай вытворца нясе адказнасць.

Мы вернемся да тэмы пасля таго, як скончыцца следства. Тады можна будзе казаць больш падрабязна.

Чытайте іншыя тэксты аўтара:

Меркаванні
Вы ў шакаладзе ці ў лайне?!
2019.04.19 21:46

/ІР

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў