Дзе знаходзіцца Святлана Ціханоўская?

За некалькі гадзінаў інфармацыя, дзе кандыдатка на прэзідэнцтва Святлана Ціханоўская, змянілася некалькі разоў.

Прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна паведаміла belsat.eu са спасылкай на адваката Максіма Знака, што супрацоўнікі ЦВК вывелі Святлану праз іншыя дзверы, не там, дзе чакалі журналісты. Куды і з кім яна паехала, невядома. На званкі яна не адказвае.

Святлана Ціханоўская. Фота: Уладзь Грыдзін / RFE/RL

Спачатку былі звесткі пра тое, што яе тры гадзіны ўтрымлівалі ў будынку ЦВК. Пазней TUT.BY са спасылкай на адваката Святланы паведаміў, што яе адпусцілі, і яна з’ехала ў невядомым кірунку. Пазней «Пул Первой» паведаміў, што кандыдатку на прэзідэнцтва ўсё ж трымаюць у будынку ЦВК. І зноў медыі [«Еўрарадыё»] паведамілі, што яе адпусцілі. «Белсат» намагаецца высветліць, дзе цяпер насамрэч Святлана Ціханоўская.

Інфармацыя можа быць правакацыяй. Тэлеграм-канал «Баста» паведамляе, што на Святлану Ціханоўскую аказваюць ціск, каб яна звярнулася да народу з просьбай спыніць дэманстрацыі. Цяпер шукаюць Вераніку Цапкалу і Марыю Калеснікаву.

Будзе абнаўляцца

Hавiны