Святлана Зелянкоўская пра сустрэчу з Лукашэнкам


Ці здараліся ў вашым прафесійным жыцці моманты выбару? Моманты кампрамісу? Канфлікту паміж сумленнем і абставінамі?

– Былі. Іх было няшмат, і дзякуй богу, я ўтрымалася – у згодзе з сумленнем. Падчас здымкаў «Настассі Слуцкай» былі вельмі цікавыя моманты… Я нават не ведаю, ці распавядаць… Калі да нас прыязджаў прэзідэнт, у нас была такая пастановачная праграма, усё было падрыхтавана не для таго, каб здымаць кіно, а каб паказаць, як мы здымаем кіно. І ў сцэнары сустрэчы прэзідэнта мне была прапісаная роля: мне трэба было пад’ехаць на кані сваім і падараваць кветкі прэзідэнту. І гэтага не адбылося!

Нада мной стаялі ўсе, хто мог: і міністр культуры, і намміністра, і рэжысёр…

– І ўсе яны прасілі – зрабі гэта?

– Так!

– Які жах. Вы проста адмовіліся?

– Я адмовілася. Я сядзела, заплюшчыла вочы і казала: не, я не буду гэтага рабіць. Не. Не ведаю як, але вытрымала.

Пра «Brutto» і Сяргея Міхалка:

Хто лепшыя мужчыны Беларусі?

Пра беларускую мову і расейскі шавінізм

Пра пераезд ва Украіну: «Я адчула свабоду і крылы»

Глядзець размову са Святланаю Зелянкоўскай цалкам

Гутарыла Вольга Гарадзейчык

Стужка навінаў