Святлана як сімвал пераменаў. Шматлюдны пікет за Ціханоўскую адбыўся ў Горадні


Пікет за Святлану Ціханоўскую. Горадня, Беларусь. 23 ліпеня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Прамовы, апладыменты, жывы мікрафон і шмат надзеяў у вачах людзей… У Горадні адбыўся пікет у падтрымку кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Натоўп прыхільнікаў пераменаў у гарадзенскім Каложскім парку наблізіўся па 1500 чалавек (паводле ацэнак прысутнага міліцыянта, заўв. «Белсат»)

Прадстаўнікі штабу Ціханоўскай наведалі Горадню 23 ліпеня.
Фота: «Белсат»
Мары пра будучыню на малюнках дзяцей.
Фота: «Белсат»

Крэйдаю на асфальце ў парку – мары самых маладых удзельнікаў сустрэчы ў Горадні – сонца, бел-чырвона-белая сімволіка і надпіс «Жыві, Беларусь!».

На мітынгу ў Горадні прамаўляе актор гарадзенскага лялечнага тэатру Аляксандр Рацько.
Фота: «Белсат»

Да прысутных прарамаўляў актор гарадзенскага лялечнага тэатру Аляксандр Рацько. Ён заявіў, што яго дырэктарка запыталася ў яго, ці гатовы ён дзеля сваёй грамадскай пазіцыі ахвяраваць працаю. Ён адказаў, што для яго больш каштоўная ягоная пазіцыя, чым заробак Br 400.

Плакаты на выбарчым пікеце Ціханоўскай у Горадні, 23 ліпеня.
Фота: «Белсат»

У другой палове акцыі гарадзенцы атрымалі доступ да адкрытага мікрафону. Казалі пра тое, што ім надакучыў Лукашэнка, што вераць у дабрабыт толькі пасля змены ўлады.

«Просім міліцыю і спецслужбы не выконваць злачынных загадаў, а пагона адкласці да 10 жніўня», – гучыць з мікрафону.

Атмасфера на сустрэчы была святочная, пераконвае відэа з падзеі. Хоць яднала прысутных і агульная незадаволенасць дзейнаю ўладай Беларусі.

«Нам не хапае грошай на тое, каб пракарміць дзяцей, таму мужчыны вымушаныя ехаць за мяжу, бо тут не заробіш на сям’ю», – скардзіцца іншая асоба.

«Я за чэсныя выбары».
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Паводле ацэнкі карэспандэнтаў «Белсату», колькасць прысутных на пачатку была каля 200 асобаў. Праз гадзіну людзей было ўжо больш за 500 асобаў, і ўжо больш за тысячу – псля 19-ай гадзіны.

Мастак Яраслаў Кірвель, якога 29 траўня затрымалі разам з Ціханоўскім, падарыў малюнак пенсіянерцы Галіне Андрэйчык.
Фота: «Белсат»
На фота пенсіянерка Галіна Андрэйчык з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
Фота: «Белсат»

Малады мастак Яраслаў Кірвель, якога 29 траўня затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і прадстаўнікамі яго каманды падарыў фота пенсіянерцы Галіне Андрэйчык, на ім яна разам з Сяргеем Ціханоўскім.

Прыйшлі прадстаўнікі 97%.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Выбарчую імпрэзу ладзілі давераныя асобы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай: Мікалай Салянік, Яўген Амплееў, Павал Мількоўскі.

Больш за 1000 асобаў на мітынгу ў Горадні 23 ліпеня.
Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Спатканне з аднадумцамі распачалося а 17-ай гадзіне і афіцыйна мае сконцыцца а 22-ой.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў