«Святлана, ты герой». Марыя Калеснікава пракаментавала адʼезд Ціханоўскай


Святлана Ціханоўская на мітынгу ў Менску 30 ліпеня.
Фота: «Белсат»

Кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава заявіла, што разумее выбар Святланы Ціханоўскай, паведамляе радыё «Свабода».

11 жніўня Калеснікава падчас прэсавай канферэнцыі распавяла, што папярэднічала рашэнню Ціханоўскай пакінуць Беларусь. Паводле Калеснікавай, яе асабіста не пусцілі ў будынак ЦВК. У выніку Ціханоўская амаль 3 гадзіны правяла з прадстаўнікамі спецслужбаў.

«Учора каля 16 гадзінаў мы са Святланай Ціханоўскай паехалі ў ЦВК, каб падаць скаргу, – расказала Калеснікава.- Не змаглі выйсці на плошчы, было шмат людзей у чорнай форме. У выніку мы зайшлі на прахадную, але далей нас не хацелі прапускаць. Святлане не дазвалялі зайсці ў будынак ЦВК разам з адвакатам Максімам Знакам. У выніку я засталася на прахадной, у будынак ЦВК зайшла Святлана і адвакат Максім Знак. Там Святлану запрасілі ў кабінет Лідзіі Ярмошынай, яна зайшла туды аднак, адвакат застаўся чакаць у прыёмнай. Ярмошына вельмі хутка выйшла з кабінета, Святлана засталася там адна з двума высокапастаўленымі прадстаўнікамі сілавых структур. Гэта працягвалася 3 гадзіны. За гэты час у кабінет заходзілі людзі з відэаапаратурай. Святлана была там без сувязі з намі.Нядаўняе відэа – гэта вынік гэтых трох гадзін», – распавяла Калеснікава.

Калеснікава заявіла, што не асуджае выбар Ціханоўскай і падкрэсліла: «Святлана, ты герой».

Меркаванні
Ціханоўскую вывезлі ў Літву. Але што гэта мяняе?
2020.08.11 15:07

Марыя Калеснікава і Вольга Кавалькова заявілі, што ніякага намеру пакінуць Беларусь Святлана Ціханоўская перад яе візітам у ЦВК не мела. Сёння раніцаю стала вядома, што Святлана Ціханоўская зʼехала з Беларусі ў Літву.

АА belsat.eu

Стужка навінаў