Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: Я плачу разам з вамі і гатовая стаць нацыянальным лідарам


Былая кандыдатка на прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская запісала да беларусаў новы зварот. Яна заявіла, што гатовая стаць нацыянальным лідарам.

Яна сказала, што плача разам з народам і сем’ямі, чые блізкія загінулі ў гэты час, і заклікала зрабіць выбар.

«Гэтага патрабуе ад нас час. У мяне няма і не было ілюзіяў наконт сваёй палітычнай карʼеры. Я не хацела быць палітыкам. Але лёс распарадзіўся так, што я апынулася на пярэдняй лініі барацьбы. Лёс і вы. Вы аддалі мне свае галасы, і я гэта цаню. І я дакладна ведаю, чаму вы гэта зрабілі. Мы ўсе хочам выйсці з гэтага бясконцага кола, у якім апынуліся 26 гадоў таму. Я гатовая ўзяць на сябе адказнасць і выступіць у гэты няпросты перыяд у якасці нацыянальнага лідара з тым, каб краіна супакоілася, увайшла ў нармальны рытм».

Ціханоўская заклікала вызваліць палітвязняў і збіраецца падрыхтаваць новую заканадаўчую базу для правядзення новых сумленных прэзідэнцкіх выбараў, якія прызнае сусветная супольнасць.

У ходзе мірных пратэстаў у Беларусі загінулі як мінімум дзве асобы. Менчука Аляксандра Таракоўскага і гамельчука Аляксандра Віхора забілі сілавікі. Іх пахавалі адпаведна 15 і 16 жніўня. Яшчэ 88 асобаў не могуць знайсці сваякі.

З 9 жніўня па ўсёй краіне ладзяцца пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла смерці людзей, якія не даехалі да больніц.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў