Святлана Ціханоўская: «Я – пераходны кандыдат. Мы прызначым новыя выбары»


Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» распавяла, як мусіць выглядаць транзіт улады ў выпадку яе перамогі на выбарах.

Святлана Ціханоўская заявіла, што ў выпадку сваёй перамогі 9 жніўня яна правядзе новыя сумленныя выбары, у якіх змогуць прыняць удзел усе, хто жадае. Сама Ціханоўская кіраваць краінай не збіраецца.

«Калі Святлана Ціханоўская стане прэзідэнтам, будуць прызначаныя перавыбары, у якіх будуць удзельнічаць усе альтэрнатыўныя кандыдаты. Я заўсёды казала, што я не палітык, я не магу кіраваць краінай. Я не буду кіраваць, я – пераходны кандыдат», – падкрэсліла яна.

Вераніка Цапкала падчас стрыму РС распавяла, што іх абʼяднаны штаб ніколі не пойдзе на альянс з дзейным кіраўніцтвам краіны. Яна таксама звярнулася да сілавікоў, большасць з якіх, на яе думку, «прыстойныя людзі»:

«Яны давалі прысягу свайму народу і сваёй айчыне. Яны ня змогуць падняць руку і тым больш адкрыць агонь па сваім народзе. Памятайце, што ў натоўпе можа быць вашая маці, жонка, сястра ці проста добры сябра. Не страляйце ў свой народ, ніколі».

Hавiны
Штабы Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай заявілі пра аб’яднанне
2020.07.16 17:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў