Святлана Ціханоўская: Я мару, што аднойчы мы зможам усвядоміць сапраўдны сэнс свабоды


Святлана Ціханоўская, патэнцыйны кандыдат на прэзідэнцтва звярнулася да беларусаў з з нагоды Дня незалежнасці. Жонка блогера і палітвязня Сяргея Ціханоўскага ў Telegram-канале распавяла, што марыць, каб беларусы сталі свабоднымі.

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём незалежнасці і пажадала беларусам свабоды.

«Сёння дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня ва ўсіх нас асацыюецца з вызваленнем. Але ці адчуваем мы, беларусы, сябе свабоднымі? Я прашу кожнага адказаць на гэтае пытанне шчыра. Асабіста для мяне сённяшняе паняцце свабоды – гэта мой боль. Але, напэўна, гэта не толькі мой боль, але і ваш. Я мару і жадаю вам, каб аднойчы мы ў поўнай меры змаглі ўсвядоміць сапраўдны сэнс свабоды. Са святам вас, сябры», – звярнулася да беларусаў Святлана Ціханоўская.

Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў Горадні 29 траўня. Яму і дзесяці яго паплечнікам выставілі абвінавачванні паводле арт. 342 КК («арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Ім пагражае да 3 гадоў зняволення. Яшчэ дваіх абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Цяпер усе яны ўтрымліваюцца ў СІЗА №1 у Менску.

Hавiны
Лукашэнка расказаў, за што «даў сігнал з Ціханоўскім» і як «з’язджаў з глузду» праз каронавірус
2020.06.29 09:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў