Святлана Ціханоўская выказалася наконт праблемы Крыму


Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская ў эфіры «Еўрарадыё» адказала на пытанне «Чый Крым?».

Паводле яе, крымскае пытанне падзяляе людзей.

«Можна я скажу так, як прынята казаць, як прынята ў нашай краіне і па міжнародных законах, што юрыдычна Крым украінскі, а фактычна – расейскі. І не мучце мяне больш», – сказала Ціханоўская.

Раней пра стаўленне да праблемы Крыму Ціханоўскую запытала «Медуза». Кандыдатка тады ўхілілася ад наўпроставага адказу:

«Я разумею, што пытанне пра Крым расколвае грамадства. А мне не хацелася б неасцярожным словамі кагосьці адштурхнуць. Тым больш што я не палітык, сваёй галоўнай мэтай я бачу аб’яднанне ўсіх сілаў для вырашэння галоўнай задачы – змены ўлады і правядзення сумленных выбараў. Вось на іх ужо змогуць вылучыцца палітыкі, у якіх будуць выразна пэўныя погляды, праграмы. І на сумленных, свабодных, абсалютна празрыстых выбарах беларусы змогуць выбраць сабе новага кіраўніка краіны», – заявіла кандыдатка.

Hавiны
Святлана Ціханоўская апублікавала сваю праграму
2020.07.27 13:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў