Святлана Ціханоўская ўпала беларусам з неба

Коратка пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.

Рэдка выказваюся наконт беларускіх знешніх справаў і планую так жа паступаць і ў будучыні. Важная рыса «Белсату», якая гарантуе ягоную бесстароннасць, – тое, што ім кіруе асоба звонку, якая не мае ўласных палітычных сімпатыяў у Беларусі або падрабязнага парадку дня звонку. Мы гэтага прытрымліваемся і будзем прытрымлівацца надалей.

Але зараз, калі бачу беларускія дыскусіі ў Facebook, то нават у мяне ажно свярбіць язык выказацца. З задуменнем гляджу на паводзіны часткі «старой апазіцыі» і на барацьбу з бягучай хваляю грамадзянскага актывізму, заклікам да байкоту выбараў. Гэта наўпрост дзіўная недарэчнасць і памылка. Ніколі яшчэ заклік да ня дзеяння нешта вырашаў. Відавочна, каб націснуць на ўладу, каб рэальна нешта змяніць, трэба сабраць людзей і даць ім нешта зрабіць. Даць ім пачуццё еднасці.

Святлана Ціханоўская ўпала беларусам з неба. Гэта асоба з чыстымі памкненнямі і без палітычнага бэкграўнду. І варта памятаць, што без заканчэння бягучага этапу, гэта значыць – дыктатуры, не можа ісці гаворка аб нейкай «палітыцы» у Беларусі.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Зразумела, што шматгадовыя апазіцыянеры адчуваюць сябе пакрыўджанымі тым, што зараз важную ролю займаюць «працаўніцы апошняй гадзіны» (адсылка да Бібліі), якія здабылі непрапарцыйную папулярнасць. Што на канферэнцыі побач са Святланаю выступаюць прадстаўніцы адхіленых і арыштаваных кандыдатаў з даўняй лукашэнкаўскай наменклатуры. Гэта ўсё – праўда.

Але самаю важнаю праўдаю ёсць абуджэнне беларускага грамадства. Увесь мой жыццёвы досвед і досвед апазіцыі ў Польшчы і руху «Салідарнасць» вучыць гэтаму. Толькі той, хто здолее гэта ацаніць, мае шанец на перамогу. Сёння або калі-небудзь.

Аб’ектыў
Кандыдаты пачалі агітацыю
2020.07.18 23:30
Стужка навінаў