Святлана Ціханоўская сустрэлася з пасламі АБСЕ: «Я хачу бяспечна вярнуцца ў Беларусь»

Падчас сустрэчы закранулі пытанне вяртання Навальнага ў Расею.

Святлана Ціханоўская прапанавала Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) узяць на сябе арганізацыю дыялогу для пераадолення крызісу ў Беларусі. Пачаць з экспертнага круглага стала з удзелам Еўразвязу, дэмакратычных сілаў Беларусі, Каардынацыйнай рады і прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. «Мы разлічваем правесці выбары за 45 дзён, і нам патрэбная дапамога ў гэтым», – паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Таксама падчас сустрэчы закранулі пытанне вяртання Навальнага ў Расею.

Святлана заклікала міжнародныя арганізацыі дапамагчы ёй і іншым лідарам дэмакратычных сілаў бяспечна вярнуцца дамоў.

«Разам з міжнароднай супольнасцю я б хацела знайсці магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь. Паколькі супраць мяне распачалі дзве крымінальныя справы з міждзяржаўным вышукам, гэта павінны быць спецыяльныя гарантыі майго вяртання. Сітуацыя з Навальным паказала, што ў гэтым патрэбная дапамога міжнароднай супольнасці і, перш за ўсё, АБСЕ», – мяркуе Ціханоўская.

ІК, belsat.eu

 

Hавiны