Святлана Ціханоўская працягне ўдзельнічаць у выбарах, нягледзячы на пагрозы


«Это очень низко и подло шантажировать детьми». Святлана Ціханоўская пракаментавала пагрозы

«Это очень низко и подло шантажировать детьми».Святлана Ціханоўская пракаментавала пагрозы, якія паступілі сёння на адрас яе і дзяцей.Нягледзячы на пагрозы, Святлана Ціханоўская працягне ўдзельнічаць у выбарах. https://naviny.belsat.eu/news/svyatlana-tsihanouskaya-pratsyagne-udzelnichats-u-vybarah-nyagledzyachy-na-pagrozy/

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 16 czerwca 2020

Яна аднесла сабраныя подпісы ў адміністрацыю Савецкага раёну Гомля.

Святлана Ціханоўская вырашыла працягнуць удзел у выбарчай кампаніі нягледзячы на ранейшыя пагрозы. Сёння раніцай Святлана атрымала званок з украінскага нумара. Невядомыя сказалі жанчыне, што калі яна працягне сваю паездку, то яе могуць пасадзіць і адабраць дзяцей.

ВІДЭА
Святлана Ціханоўская: Мяне пагражаюць пасадзіць, а дзяцей адабраць
2020.06.16 12:46

Аднак пазней яна вырашыла ўсё-ткі працягнуць удзел у выбарах і здала ў адміністрацыю Савецкага раёну Гомля сабраныя за яе подпісы.

«Толькі так я магу дапамагчы мужу», – заявіла яна.

У каментары «Белсату» Святлана зазначыла, што яна не ўпэўненая, што паспее здаць усе подпісы. Некаторыя каардынатары яе ініцыятыўнай групы зараз знаходзяцца «на соднях», таму яна шмат дзе мусіць падаваць подпісы самастойна.

«Згодна з нашымі падлікамі мы мусім укласціся ў тры дні, да пятніцы 19 чэрвеня», – кажа Святлана.

  • Увечары 15 чэрвеня Святлана Ціханоўская абвясціла, што сабрала неабходныя для вылучэння ў кандыдаты на прэзідэнцтва 100 тысячаў подпісаў.
  • Кандыдаты мусяць падаць усе подпісы да 19 чэрвеня, прэзідэнцкія выбары сёлета адбудуцца 9 жніўня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў