Святлана Ціханоўская прапанавала Літве змяніць афіцыйную назву Беларусі на літоўскай мове


На гэты момант афіцыйную назву нашай краіны да беларускага арыгіналу наблізілі ў 24 дзяржавах Еўропы.

Ціханоўская даслала міністру замежных справаў Літвы Габрыелюсу Ландсбергісу ліст з заклікам змяніць назву нашай краіны на літоўскай мове з Baltarùsija на Belarusià.

«Гэта магло б стаць знакам павагі Літвы да суверэнітэту Беларусі і падтрымкі моўна-культурнай ідэнтычнасці беларускага народу. Цяперашняя афіцыйная назва Baltarùsija, на жаль, успрымаецца як калька з расейскай назвы Белоруссія, вядзе да памылковай асацыяцыі з дзяржавай Расеяй. Сярод прапаноў, якія ўжо гучалі ў літоўскім экспэртным асяроддзі, форма Belarusià нашым экспертам бачыцца найбольш прымальнай».

На гэты момант афіцыйную назву нашай краіны да беларускага арыгіналу наблізілі ў 24 дзяржавах Еўропы. Габрыелюс Ландсбергіс сам выказаў прапанову, каб Офіс Святланы Ціханоўскай звярнуўся да Літвы з такім лістом.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў