Святлана Ціханоўская пракаментавала затрыманні журналістаў «Белсату»


Святлана Ціханоўская пракаментавала затрыманні нашых журналістаў пасля мітынгаў ў Лідзе і Маладзечне. Пра гэта кандыдатка на прэзідэнцтва заявіла на мітынгу ў Горадні.

«Незалежных журналістаў пераследуюць толькі за тое, што яны паказваюць нашыя пікеты онлайн. Іх караюць толькі за тое, што яны кажуць праўду. Што яны паказваюць Беларусь, якая патрабуе пераменаў!», – прамовіла Святлана.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/328418224950421/

Падчас пікетаў Святланы Ціханоўскай у Маладзечна і Лідзе, якія адбыліся 31 ліпеня, міліцыянты затрымалі пяць журналістаў «Белсату». У пастарунках міліцыянты склалі пратаколы і вынялі тэхніку, пасля чаго вызвалілі журналістаў.

Hавiны
Падчас стрымаў 31 ліпеня міліцыянты затрымалі пяць журналістаў «Белсату»
2020.08.01 16:40

АА belsat.eu

Стужка навінаў