Святлана Ціханоўская пра акцыю 30 ліпеня: Мы нічога не адмяняем


Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Пасля сустрэчы ў ЦВК кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская зрабіла заяву адносна запланаваных мерапрыемстваў, адно з якіх адбудзецца ўжо сёння, 30 ліпеня.

«Усе нашыя мерапрыемствы будуць праходзіць, як планавалася. Будуць узмоцненыя меры бяспекі. Усе прыходзім на пікет, беражыце сябе. Адказнасць за меры бяспекі ўсклала на сябе дзяржава».

Заява звязаная з папярэджаннем дзяржсакратара Савету бяспекі Андрэя Раўкова, які сказаў на сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты пра пагрозу тэрарыстычнага акту з боку баевікоў.

ВІДЭА
Кандыдатаў на прэзідэнцтва папярэдзілі пра правакацыі. ВІДЭА
2020.07.30 09:55

ДР belsat.eu

Стужка навінаў