Святлана Ціханоўская патрабуе вызвалення свайго мужа Сяргея Ціханоўскага


Аб гэтым яна паведаміла ў адмысловым відэазвароце.

Магчымая кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская запісала відэазварот, у якім яна патрабуе вызваліць кіраўніка сваёй ініцыятыўнай групы – мужа і відэаблогера Сяргея Ціханоўскага.

«Я адказна заяўляю, што пікет (па збору подпісаў – Belsat.eu) меў мірны характар. У сувязі з гэтым я патрабую неадкладна вызваліць кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы. Інакш я буду расцэньваць гэта як парушэнне маіх канстытуцыйных правоў і ціск на кандыдата на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», – заявіла яна.

Святлана дадала, што адпаведныя заявы будуць пададзеныя ў Цэнтрвыбаркам і МУС.

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Горадні падчас збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты ягонай жонкі Святланы.

Абноўлена
У Горадні затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Людзі прыйшлі да міліцыі. ВІДЭА
2020.05.29 20:10

Падчас акцыі побач з Сяргеем раптам зʼявіліся дзве жанчыны, якія правакавалі блогера, а потым яго пачалі затрымліваць міліцыянты. Апроч Ціханоўскага былі затрыманыя яшчэ 9 чалавек.

Зараз у Беларусі праходзіць выбарная кампанія, ініцыятыўныя групы да 19 чэрвеня збіраюць подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты.

Hавiны
Замест блогера Сяргея Ціханоўскага балатавацца ў прэзідэнты будзе ягоная жонка
2020.05.15 18:24

Нагадаем, што ЦВК не зарэгістраваў самога Сяргея Ціханоўскага, бо блогер у той час знаходзіўся на соднях. Таму дакументы замест яго падала жонка Святлана.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў