Святлана Ціханоўская наведала з візітам Варшаву


Сёння, 20 кастрычніка, Святлана Ціханоўская прыбыла з візітам у Варшаву. Яна сустрэлася з польскімі палітыкамі, а таксама выступіла на адкрыцці навучальнага году ў Каледжы Еўропы і прэзентацыі стыпендыі Каліноўскага.

Падтрыманне для Беларусі

Перадусім Святлана Ціханоўская сустрэлася з польскімі палітыкамі самага высокага ўзроўню. Сярод іх – мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі і прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

З палітыкамі Ціханоўская абмяркоўвала перадусім дапамогу Беларусі. Так, на сустрэчы з Тшаскоўскім падняла пытанне аб дапамозе беларусам, якія былі змушаныя пакінуць сваю Радзіму і не могуць працаваць у Польшчы. Тшаскоўскі адзначыў, што існуе магчымасць стварэння спецыяльных праграм для беларускіх студэнтаў. Мэр Варшавы падтрымаў ідэю, каб польскія мэры сустрэліся з лідарамі беларускага народнага народнага самакіравання.

Святлана Ціханоўская і Рафал Тшаскоўскі.
Фота: @tsikhanouskaya

Падчас сустрэчы з Кшыштафам Шчэрскім Ціханоўская абмеркавала Народны Ультыматум і план Святланы Ціханоўскай па выхадзе Беларусі з крызісу. Таксама гутарка пра спрашчэнне візавых і міграцыйных працэдур для беларусаў, якія перасякаюць мяжу з Польшчай, і падтрыманне рэпрэсаваных беларускіх спартсменаў.

Святлана Ціханоўская і Кшыштаф Шчэрскі.
Фота: @tsikhanouskaya

Прэмʼер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму Ціханоўская перадала спіс рэкамендацый па тым, як палепшыць працэдуру атрымання гуманітарных візаў у Польшчу, а таксама атрымаць права на працу на тэрыторыі краіны. Прэмʼер-міністр заявіў, што Польшча рыхтуе адмяніць абмежаванні на працу.

Матэвуш Маравецкі перадаў Святлане Ціханоўскай ключы ад новай сядзібы Беларускага дому ў Варшаве.
Фота: Юлія Шаблоўская / «Белсат»

Таксама Святлана Ціханоўская на сустрэчы прапанавала арганізаваць сустрэчу са сваім дарадцам па эканоміцы Алесем Аляхновічам, каб абмеркаваць пакет эканамічных рэформаў для дэмакратычнай Беларусі. На сустрэчы абмеркавалі пытанні рэабілітацыі беларусаў, якія атрымалі цяжкія траўмы падчас пратэстаў.

Сустрэча са студэнтамі

Святлана Ціханоўская прамовіла на адкрыцці навучальнага года ў Каледжы Еўропы. Гэта ўніверсітэт, які рыхтуе дыпламатаў і чыноўнікаў. На тэрыторыі Каледжа Святлана сустрэла некалькі дзясяткаў студэнтаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, і ўключанаю песняю Віктара Цоя «Перемен».

Святлана Ціханоўская ў Коледжы Еўропы.
Фота: @tsikhanouskaya

«Салідарнасць – вось што робіць беларусаў такімі сімваламі. Можна пабачыць у актах штодзённага гераізму: калі нехта ўздымае бела-чырвона-белы флаг, выходзіць на нядзельны марш, стаіць у чарзе ў кветкавую краму, уладальніка якой збіла міліцыя, калі становіцца ў ланцугі салідарнасці або ідзе на судовыя пасяджэнні людзей, з якім ніколі не быў знаёмы», – сказала Ціханоўская.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў