Штаб Ціханоўскай наведаў актывістак руху «Маці 328». «Белсат» ладзіў СТРЫМ


Кандыдатка на прэзідэнта планавала наведаць жанчын, якія абвесцілі галадоўку. Але праз сямейныя праблемы прыехаць не змагла.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Вольга Кавалькова.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

10:50. Вольга Кавалькова ў размове з актывісткамі распавяла, што цалкам скасаваць артыкул 328 КК нерэальна. Яна адзначае, што галоўная праблема ў тым, што ў Беларусі няма незалежных судоў і мізэрны адсотак апраўдальных прысудаў.

Вольга Кавалькова і актывісткі руху «Маці 328».
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

10:32. Да актывістак у Пухавіцкім раёне прыехалі прадстаўнікі штабу Ціханоўскай. Вольга Кавалькова распавяла, што Святлана не змагла прыехаць праз сямейныя, асабістыя праблемы.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

10:07. Стала вядома, што Святлана Ціханоўская асабіста не зможа наведаць актывістак. Замест яе прыедуць прадстаўніцы яе штабу. У чым прычына змены планаў Ціханоўскай – пакуль не паведамляецца.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Актывісткі выказваюць спадзеў, што Ціханоўская пераможа на выбарах. Адна з жанчын кажа, што Лукашэнка пасадзіў іх дзяцей у турмы і ён мусіць сысці. «Бог вам суддзя – пакайцеся пакуль не позна!» – заявіла яна.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

***

22 ліпеня кандыдатка на прэзідэнта Святлана Ціханоўская планавала наведаць актывістак руху «Маці 328», якія абвесцілі галадоўку 16 ліпеня. Жанчыны змагаюцца за справядлівыя прысуды і змяншэнне тэрмінаў зняволення паводле артыкулу № 328 Крымінальнага кодэксу.

«Белсат» зладзіў стрым з сустрэчы Святланы Ціханоўскай і актывістак Матчынага руху. Стрым можна было паглядзець на антэнне, YouTube і ў сацыяльных сетках.

Hавiны
«Цяжка толькі першыя 3 дні». Актывісткі Матчынага руху 328 пачалі галадоўку
2020.07.16 21:56

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў