Святлана Ціханоўская міліцыянтам: Вы разумееце, што вашымі рукамі чыніцца генацыд?

Кандыдат на прэзідэнта Святлана Ціханоўская заклікала сілавікоў спыніць гвалт і генацыд беларусаў. Пасля масавых затрыманняў у Менску і гарадах краіны Святлана запісала з гэтай нагоды відэазварот.

Святлана Ціханоўская, якая 14 ліпеня атрымала пасведчанне кандыдата на прэзідэнта распавяла, што менавіта гэта павінна было стаць нагодай для яе відэазвароту. Але сітуацыя зусім не аптымістычная.

«Дарагія мае беларусы, па ўсіх законах жанру я павінна запісаць нейкі відэазварот з нагоды рэгістрацыі кандыдатам на прэзідэнта. Але як я магу пра гэта думаць, калі бачу, што адбываецца на вуліцах Менску і ў іншых гарадах нашай рэспублікі.

Супрацоўнікі МУС, АМАП, што вы робіце? Вы проста збіваеце сваіх маці, сясцёр, братоў, дзяцей. Людзі выйшлі на мірны пратэст, людзі выйшлі, каб выказаць сваю незадаволенасць існай сістэмай. Людзі выйшлі за сваё жаданне жыць у свабоднай краіне, жаданне мець сумленныя выбары. Навошта вы сваімі захадамі распальваеце ў сэрцах людзей яшчэ больш негатыўных эмоцыяў да сістэмы? Вы разумееце, што вашымі рукамі чыніцца генацыд? Спыніцеся, калі ласка, мне балюча глядзець на ўсё гэтае беззаконне, што адбываецца цяпер, спыніцеся, я вас прашу», – сказала Святлана Ціханоўская.

Вынікі НЕрэгістрацыі кандыдатаў: людзі выйшлі пратэставаць. Падчас стрыму затрыманыя журналісты «Белсату»

СК belsat.eu

Hавiны