Святлана Ціханоўская для The Washington Post: У Лукашэнкі няма будучыні, яго сыход – толькі пытанне часу


Святлана Ціханоўская.
Фота: ТК / Belsat.eu

Лідарка беларускіх пратэстаў Святлана Ціханоўская назвала пытаннем часу сыход Аляксандра Лукашэнкі з улады. Таксама яна заклікала ўрады іншых краінаў спыніць любую супрацу з афіцыйным Менскам. Пра гэта Ціханоўская напісала ў калонцы для газеты The Washington Post.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што выйграла выбары прэзідэнта Беларусі і атрымала большасць галасоў. У сувязі з гэтым яна заклікала іншыя краіны ўвесці санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў і ўжыванне гвалту да грамадзянаў Беларусі. Акрамя гэтага Ціханоўская перасцерагае ад супрацы з рэжымам Лукашэнкі.

«Мы не можам гарантаваць, што будучы законна і свабодна абраны ўрад Беларусі выканае свае абавязанні ў пагадненнях з цяперашнім нелегітымным рэжымам», – напісала Ціханоўская.

Яна адзначыла, што час гуляе на баку беларускай апазіцыі ды «беспрэцэдэнтнага масавага руху за дэмакратыю», які абʼяднаў беларусаў. Паводле Ціханоўскай, у Лукашэнкі няма будучыні ў ролі кіраўніка Беларусі, а ягоны сыход з улады – толькі пытанне часу. Ціханоўская цвердзіць, што апазіцыя працягне ладзіць маштабныя акцыі пратэсту.

«Гэты рэжым – калос на гліняных нагах. Тое, што здавалася вечным, знікне ў імгненне вока. Не стаіць пытанне, ці мы пераможам. Мы ўжо перамаглі. Рэжым спрабуе скрасці нашую перамогу, але ў яго не атрымаецца», – заявіла лідарка апазіцыі Беларусі.

Меркаванні
Вуснамі Пяскова нічога не сказана. Хаця сёе-тое праяснілася
2020.09.15 11:24

14 верасня Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Сочы на перамовы з Уладзімірам Пуціным. Па выніках чатырохгадзіннай сустрэчы Крэмль паведаміў, што дасць Менску крэдыт на $ 1,5 млрд. Эксперты згадалі пра вылучэнне крэдыту былому прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу незадоўга да ягоных уцёкаў у Расею.

belsat.eu

Стужка навінаў