«Партызанскі марш» у Менску. ФОТА, ВІДЭА

Напярэдадні новага маршу пратэсту Святлана Ціханоўская заявіла, што мірны пратэст працуе. Яна таксама вітала вызваленне з СІЗА КДБ адваката Іллю Салея.

«Мы спынімся, толькі калі кожны палітычны вязень выйдзе на свабоду, сілавікі пачнуць абараняць свой народ, а ў Беларусь вернецца закон і сумленныя выбары.

А пакуль гэтага не адбылося – мы будзем пратэставаць. Сёння на Партызанскім маршы беларусы зноў пакажуць, што такое салідарнасць. І я падтрымліваю кожнага, хто прыйдзе на гэты марш», – заявіла Ціханоўская.

Партызанскі марш
Удзельніца нядзельнай акцыі пратэсту. 18 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

17.50. Менск. Марш завяршыўся. Людзі павольна разыходзяцца, адчыненыя ўсе станцыі метро. У гэты ж час міліцыянты пачалі хапун, затрымліваюць людзей, якія вяртаюцца пасля маршу.

17.40. Менск. Паводле праваабаронцаў, міліцыянты затрымалі каля 50 асобаў.

17.15. Берасце. У Берасці затрыманы фатограф «Бінокля» і «Брестской газеты» Раман Чмель і кіраўнік берасцейскай філіі БАЖ, пазаштатнік «Брестской газеты» Максім Хлябец

17.10. Менск.

«Зроблена некалькі папераджальных стрэлаў у паветра гумовымі кулямі, пасля таго як агрэсіўны натоўп шпурляў у службовы транспарт і праваахоўнікаў камяні», – паведамілі агенцтву «Интерфакс» у прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

17.00. Менск. Тэхніка міліцыянтаў, вадамёты рухаюцца па Партызанскім ад універмага «Беларусь» да Ванеева.

16.40. Менск. Фотафакт.

Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV

16.35. Берасце. Міліцыянты затрымалі на Савецкай вуліцы як мінімум 5 асобаў.

16.30. Горадня. МАЗы з байцамі ўнутраных войскаў з’ехалі з вуліцы Кастрычніцкай, што побач з Савецкай плошчай.

16.25. Менск. На Партызанскім праспекце ў раёне ўнівермага «Беларусь», людзі заблакавалі шэры бусік міліцыянтаў. З гэтага бусіку выкінулі гранату, каб расчысціць дарогу. У гэтым раёне чутны і іншыя выбухі, перадае наш карэспандэнт.

16.10. Менск. Міліцыянты затрымалі чалавека, які падышоў блізка да сістэмы Рубеж. Тут каля рэстарацыі «Сосны» міліцыянты перагарадзілі вуліцу. Калона развярнулася і рушыцца ў адваротны бок.

Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: ТК / belsat.eu / Vot Tak TV
16.00. Менск. Дзясяткі тысячаў чалавек на акцыі.
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: АВ / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: АВ / belsat.eu / Vot Tak TV
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: АВ / belsat.eu / Vot Tak TV

15.55. Горадня. на вуліцы Кастрычніцкай, што побач з плошай Савецкай, стаяць дзве машыны міліцыі, два аўтазакі, две вайсковыя машыны з байцамі ўнутраных войскаў і адзін аўтобус з амапам. На вуліцы Савецкай шмат людзей, але пакуль затрыманняў няма.

Горадня. вул. Савецкая.
Фота: Белсат
Горадня. вул. Савецкая.
Фота: Белсат
15.50. Берасце. У Берасці нарэшце ўтварылася невялікія калона, людзі ідуць па Савецкай і скандуюць «Жыве Беларусь!»
15.40. Менск. Пачатак калоны падышоў да станцыі метро Партызанская.
Светлагорск. У Светлагорску падчас Маршу затрымалі 8 асобаў, сярод іх праваабаронца Алена Маслюкова і вучань 11 класа.

15.30. Менск.

Партызанскі марш
Менск падчас нядзельнай акцыі пратэсту. 18 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu
Партызанскі марш
Менск падчас нядзельнай акцыі пратэсту. 18 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu
Партызанскі марш
Менск падчас нядзельнай акцыі пратэсту. 18 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu
Партызанскі марш
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: АВ / belsat.eu / Vot Tak TV
Партызанскі марш
Менск падчас нядзельнай акцыі пратэсту. 18 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15.15. Горадня. Па вуліцы Савецкай гуляе некалькі соцень людзей, часам пляскаюць у далоні. Падворкі перакрытыя міліцыянтамі. За гарадзенскім гарвыканкамам стаіць вадамёт.

Партызанскі марш
Акцыя пратэсту на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: АВ / belsat.eu / Vot Tak TV

15.15. Менск. Калона міліцыянтаў з аўтазакамі і вадамётам– паехала ў бок станцыі метро Аўтазаводская, паведамляе наш карэспандэнт, які ідзе ў калоне. Сярэдзіна калоны цяпер праходзіць праз перакрыжаванне Партызанскага праспекта і вул. Кашавога. Удзельнікі акцыі скандуюць « Хабараўску – прывітанне!»

15.10 Менск. На Партызанскім праспекце колона людзей. Міліцыянты пачалі затрыманні.

14:47. Менск. Сілавікі забіраюць людзей на Маякоўскага, «Карона-Сіці». ДАІ перакрывае рух на плошчы Ванеева.

14:25. Магілёў. Шмат сілавікоў у цэнтры гораду. Адзінай калоны пратэстоўцаў пакуль няма.

14:22. Па вул. Кастрычніцкай у Менску рушыць калона ў пару соцень чалавек у бок Партызанскага праспекту.

Партызанскі марш
Людзі збіраюцца на Партызанскім праспекце ў Менску.
Фота: АВ / Vot Tak TV / belsat.eu

14:21. Берасце. Ад 14-ай гадзіны пачаліся праблемы з інтэрнэтам, шмат хто паведамляе, не грузяцца некаторыя сацсеткі праз мабільны інтэрнэт.

14:20. Горадня. На плошчы Савецкай сёння мусіў прайсці кірмаш, гарадзенцы збіраліся прыйсці і стаць у доўгія чэргі па садавіну ды гародніну на знак пратэсту. Аднак кірмаш адмянілі, плошча ачэпленая, яе пільнуюць міліцыянты, побач некалькі аўтобусаў з АМАПам.

13:53. У Менску адключаюць мабільны інтэрнэт.

Партызанскі марш
Менск падчас нядзельнай акцыі пратэсту. 18 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

13:20. Зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Няміга, Першамайская і Пралетарская. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях. Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Ніна Багінская падчас жаночага дэмаршу. Менск, Беларусь. 17 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

18 кастрычніка на 14:00 у Менску запланаваны «Партызанскі марш», які мае прайсці ад цэнтру сталіцы да станцыі метро Магілёўская па Партызанскім праспекце.

  • Пратэсты ў Беларусі цягнуцца ўжо 3 месяц.
  • Паводле падлікаў праваабаронцаў, з пачатку выбараў у Беларусі былі затрыманыя больш за 14 тыс. чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 350 чалавек.

АА belsat.eu

Стужка навінаў