Святлана Ціханоўская да міліцыі і войска: «Памятайце, што вы частка народу»


Яна заклікае іх быць літасцівымі, перадае TUT.by.

З рэдакцыяй парталу TUT.by звязалася Святлана Ціханоўская. Яна звярнулася з заклікам да сілавікоў і сваіх выбарцаў.

Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

«Я хачу папрасіць міліцыю і войска памятаць пра тое, што яны частка народу. І папрасіць сваіх выбарцаў: спыняйце правакацыі, не трэба даваць повад да ўжывання гвалту. Я ведаю, што беларусы заўтра прачнуцца ўжо ў новай краіне і я спадзяюся на тое, што заўтра будуць толькі добрыя навіны. Калі ласка, спыніце гвалт. Перадусім, афіцэры, я ведаю, што вы можаце гэта зрабіць», – сказала Ціханоўская.

У эфіры тэлеканалу «Настоящее время» кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава.

«Мы шукаем кантакт з органамі ўлады, каб не дапусціць ніякага праліцця крыві. Краіна знаходзіцца ў самым складаным перыядзе за ўвесь сучасны час», – заявіла Калеснікава.

Марыя Калеснікава ў Лідзе.
Фота: «Белсат»

Зараз па ўсёй Беларусі праходзяць масавыя дэманстрацыі, якія суправаджаюцца брутальнымі разгонамі і затрыманнямі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў