Святлана Ціханоўская апублікавала размову з мужам


Святлана Ціханоўская сёння паразмаўляла па тэлефоне са сваім мужам. Упершыню з моманту яго затрымання ў Горадні яны змаглі пагаварыць. У сваім Telegram-канале Святлана апублікавала размову.

Сяргей: Пазнала? Муж тэлефануе.

Святлана: Прывітанне, каханы.

<…>

Сяргей: Ты як?

Святлана: Добра. А ты?

Сяргей: Не так добра.

Сяргей: Як дзеці? Што ім сказалі?

Святлана: Тата ў камандзіроўцы. <…> Агнія кожны вечар пытаецца: «Калі прыедзе мой тата?» Плача. Карней таксама яе супакойвае, што тата хутка будзе, усё добра. Пакуль яшчэ кормім казкамі, дзе ты і што ты.

Робім усё магчымае, каб хутчэй вы ўсе выйшлі. Не ведаю, як доўга гэта можа працягнуцца. Але спадзяемся, што вельмі хутка. Робім усё неабходнае па змене сітуацыі ў рэспубліцы. Я трымаюся толькі дзякуючы беларусам. Ведаю, што адступаць мы не можам і ніколі гэтага не зробім, пакуль вы ўсе не будзеце вызваленыя.

Сяргей: Як там? Макрона бачыў і Мэркель.

Святлана: Добрыя людзі. Падтрымліваюць нас. Не прызнаюць легітымнасць аднаго чалавека. Вераць у нашу перамогу, таму што наша справа правая.

Сяргей: Гэта добра.

<…>

Сяргей: Я думаю, што нармальна ўсё будзе.

Святлана: Я таксама так думаю. Можа быць, цябе ўжо дзесьці сустракаць?

Сяргей: Не. (паўза) Ну, трэба неяк больш жорстка быць.

Святлана: Больш жорстка? Я перажываю проста за ўсіх, хто ў турме знаходзіцца – каб на вас гэта ўсіх не адбілася. Але значыць будзем больш жорстка.

<…>

Святлана:

Вядома, гэта ўсё незвычайна і для Беларусі, і для замежных краін. Усе беларусамі захапляюцца. Але ўсё вераць у нас. І ўсе беларусы паверылі ў сябе. Цяпер няма аднаго лідара, які кіруе ўсім, што адбываецца. У нас двары арганізуюцца ў групы, раёны збіраюцца – людзі самі сабе лідары. Дэцэнтралізацыя пратэсту. Няма такога, каб аднаго лідара забраць – і ўсё. Вядома, людзі баяцца, але змагаюцца самі з сабой і выходзяць. Дакладна ніхто не спыніцца. Наступнае, што павінна здарыцца, – гэта перамовы з уладай.

Сяргей: Думаеш, будзе?

Святлана: Яны нікуды не падзенуцца. Я думаю, што будуць.

Сяргей: Тое, што ты ездзіш сустракаешся – гэта добра. Па тэлевізары цябе бачу. Паказваюць тут кожны дзень. <…> Учора сказалі, што табе 15 тысяч далі.

Святлана: Ну, плюс яшчэ 900 000 за канапай.

Сяргей смяецца.

<…>

Святлана: Ты там спортам не займаешся?

Сяргей: Не.

Святлана: Кніжак прачытаў больш, чым за ўсё жыццё?

Сяргей: Ну, так.

<…>

Сяргей: Ну, тады ўсё, абдымаю, цалую.

Святлана: Мы цябе любім, Сярожа. Трымайся. Хутка ўсё скончыцца.

Меркаванні
Сустрэча закладніка з тэрарыстамі
2020.10.10 20:16

СК/ІР belsat.eu

Стужка навінаў