Святлана Ціханоўская апублікавала адкрыты ліст у сувязі з падзеямі ў Горадні


Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская распаўсюдзіла адкрыты ліст з патрабаваннямі да МУС і тэлеканалу «Беларусь 1». Тэкст быў апублікаваны ў тэлеграм-канале «Краіна для жыцця».

У лісце Ціханоўская нагадвае пра падзеі ў Горадні 29 траўня, у выніку якіх быў затрыманы яе муж Сяргей Ціханоўскі і іншыя грамадзяне Беларусі.

«Гэтую правакацыю і наступнае незаконнае затрыманне і распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы я расцэньваю як грубую спробу зацікаўленых асобаў перашкаджаць ажыццяўленню мной выбарчых правоў», – падкрэслівае Ціханоўская.

Акрамя таго, патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты звяртае ўвагу на тое, што ўвечары 29 траўня тэлеканал «Беларусь 1» прадэманстраваў сюжэт, які змяшчае хлусню і відавочнае скажэнне фактаў з-за наўмысна прэтэнцыёзнай падачы інфармацыі і нарэзкі з сегментаў відэа».

Ціханоўская падкрэслівае, што накіравала заявы наконт гэтых парушэнняў у адпаведныя органы і цяпер чакае рэакцыі. У прыватнасці, яна разлічвае, што МУС:

  • забяспечыць на законных пікетах бяспеку і абароніць сяброў яе ініцыятыўнай групы ад правакацыяў;
  • спыніць крымінальны пераслед Сяргея Ціханоўскага і іншых невінаватых асобаў;
  • высветліць асобу жанчыны, якая зладзіла правакацыю 29 траўня ў Горадні, і прыцягне яе да адказнасці.

Таксама Ціханоўская хоча, каб тэлеканал «Беларусь 1» зняпраўдзіў інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі Сяргея Ціханоўскага палітзняволеным
2020.05.31 20:49

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў