Святлана Ціханоўская адрэагавала на перанос чэмпіянату свету па хакеі


Міжнародная федэрацыі хакею (IIHF) разгледзела пытанне пераносу ЧС па хакеі з Менску падчас адмысловага паседжання. Матчы чэмпіянату перанясуць з Беларусі. Святлана Ціханоўская лічыць гэта перамогай.

Святлана Ціханоўская адрэагавала на рашэнне аб пераносе чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі. На думку экс-кандыдата на прэзідэнта – гэта перамога, бо не будзе дадатковай хвалі рэпрэсіяў дзеля «зачысткі» гораду і акрамя таго, у Лукашэнкі не атрымалася зрабіць выгляд, быццам у яго ўсё пад кантролем.

«Вось што адбываецца, калі людзі аб’ядноўваюцца. Я веру, што разам мы здольныя вызваліць палітвязняў і не даць ператварыць нашу краіну ў «лагер». Дарагія беларусы, разам мы вернем закон і сумленныя выбары. І вось тады мы з радасцю правядзем чэмпіянат і запросім на яго ўсіх нашых міжнародных партнёраў і сяброў, якіх у гэтым годзе стала нашмат больш», – падсумавала Святлана Ціханоўская.

Hавiны
Беларусь пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету па хакеі
2021.01.18 18:42

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў