Святлана Ціханоўская адказала, ці мае намер з'ехаць з краіны. «Пакуль не»


Ціханоўская не хоча з’язджаць з краіны, як і яе паплечніца Марыя Калеснікава.

«Агульная прэсавая канферэнцыя абʼяднанага штабу запланаваная на 21-22 гадзіну, калі можна будзе падсумоўваць вынікі асноўнага дня галасавання», – паведамляе з прэс-цэнтру Святланы Ціханоўскай карэспандэнт «Белсату».

Святлана Ціханоўская коратка паразмаўляла з журналістамі, яна заявіла, што не ведала пра намер Веранікі Цапкалы пакінуць Беларусь. На пытанне карэспандэнта «Белсату», ці не мае планы сама кандыдатка на прэзідэнта з’ехаць з краіны, Ціханоўская адказала: «Пакуль не». На гэтае ж пытанне адказала і Марыя Калеснікава, яна рашуча заявіла, што не мае намеру з’язджаць з Беларусі.

Стужка навінаў