Святлана Ціханоўская абвясціла сілавікам дэдлайн


Святлана Ціханоўская абвясціла супрацоўнікам сілавых структур дэдлайн пераходу на бок народа, паведамляецца ў яе Тэлеграм канале.

«25 кастрычніка мы абвесцілі Народны ўльтыматум. І я хачу звярнуцца да працаўнікоў сілавых ведамстваў. Вы прывыклі выконваць загады. Але павінныя разумець, што хутка загады будуць гучаць ад новай, дэмакратычнай улады. Гэта непазбежна. Вы прывыклі слухаць сваё начальства. Але ці варта рабіць гэта, калі яно абараняе не народ Беларусі, а толькі аднаго чалавека? Гэта незаконна.

Hавiны
Карэспандэнтку Onliner.by, журналістаў «Белсату», «Беларусы і рынак», БелаПАНу і фатографа TUT.by пакаралі соднямі
2020.10.19 16:36

Народны ўльтыматум – гэта ваш шанец стаць на бок беларусаў. Калі вы не згодныя выконваць злачынныя загады – не рабіце гэтага. Рэжым ведае, што памірае – і спрабуе падзяліць сваю долю з усімі вамі, запэцкаўшы гонар вашай формы. Не дапусціце гэтага. Адказнасць панясуць персанальна тыя, хто здзяйсняў злачынствы. Пагалоўнай люстрацыі не будзе. У новай Беларусі патрэбная ваша праца, патрэбная сістэма сілавых ведамстваў. Таму звяжыцеся з намі, з фондамі, зрабіце публічны зварот з падтрыманнем свайго народу. Выканайце прысягу, якую кожны з вас даваў беларусам. Да Народнага ўльтыматуму засталося 5 дзён».

Марш мудрасці, 19 кастрычніка.
Фота: ТК / «Белсат»

Тыдзень таму Святлана Ціханоўская абвесціла патрабаванні да Аляксандра Лукашэнкі, якія ён мусіць выканаць да 25 кастрычніка. Паводле ўльтыматуму Ціханоўскай, Лукашэнка павінен абʼявіць аб сыходзе, гвалт на вуліцах павінна спыніцца цалкам, усе палітвязні павінны быць вызвалены.

«Калі да 25 кастрычніка нашы патрабаванні не будуць выкананыя, уся краіна мірна выйдзе на вуліцы з Народным ультыматумам. І 26 кастрычніка пачнецца нацыянальная забастоўка ўсіх прадпрыемстваў, блакаванне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах», – гаворыцца ў заяве Ціханоўскай.

AA belsat.eu

Стужка навінаў