Святлана Ціханоўская абмеркавала варыянты пераносу хакейнага чэмпіянату свету з Менску

Яна сустрэлася з кіраўніком Міністэрства замежных справаў Латвіі.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з Эдгарсам Рынкевічсам заявіла, што «большасць краінаў не жадае ўдзельнічаць у палітычным шоу Лукашэнкі». Паводле яе, пакуль у Беларусі застаецца больш за 160 палітвязняў, пра спартовыя святы не можа ісці нават гаворкі.

Нагадаем: раней за байкот ці перанос хакейнага ЧС ужо выказаліся прэм’ер-міністр Фінляндыі Санна Марын, віцэ-прэзідэнт IIHF Калерва Кумала, кіраўнік Дацкага хакейнага саюзу Ульрык Ларсэн, а таксама дэпутаты Кангрэсу ЗША ды нямецкага Бундэстагу.

ІК, belsat.eu

Hавiны