Святлана Алексіевіч: улада абвясціла вайну свайму народу


У інтэрв’ю «Радыё Свабода» нобэлеўская лаўрэатка выказала сваё меркаванне да сітуацыі ў Беларусі. Вось найбольш яскравыя цытаты пісьменніцы.

Святлана Алексіевіч.
Фота: facebook.com

«Па-мойму, улада абвясціла вайну ўласнаму народу. Я бачу, як на вачах грамадства радыкалізуецца. Тое, як паводзіць сябе АМАП, нават ніхто з нас ня мог уявіць».

«Мне здаецца, што беларускія хлопцы не маглі так біць сваіх маці і сясцёр. У маленькіх гарадах, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць, АМАП адмаўляецца біць людзей. Свае людзі ня хочуць біць сваіх людзей. А тут нешта нерэальнае адбываецца».

«[Святлана Ціханоўская] была і засталася сімвалам пераменаў, прагі новага жыцця і сумленнасці, самаахвярнасці дзеля народу і свайго мужа. У рэшце рэшт чалавек не такі ўсясільны. Яна зрабіла тое, што магла».

«Калі б я была крыху маладзейшай і ня хворай, то напэўна ўзяла б на сябе ролю пасярэдніка. Цяпер узначаліць гэты рух у мяне ўжо няма ні фізічных, ні душэўных сілаў».

«Я ўдзячная ім за тое, што яны ратуюць нашую годнасць. Я проста ўлюбляюся ва ўласны народ у гэтыя апошнія тыдні. Гэта зусім іншыя людзі, зусім іншая моц у гэтых людзях».

«Ніхто ня хоча Майдану, ніхто ня хоча крыві. Толькі ты хочаш улады. Менавіта тваё жаданне патрабуе крыві».

«Я мяркую, што выйграла Святлана, у мяне нават няма сумневаў. Людзі хочуць пераменаў».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў