Святлана Алексіевіч: Лукашэнку не патрэбны нобэлеўскі лаўрэат у краіне, ён абсалютны манарх, ніхто не павінен зацяняць яго


У інтэрвю каталонскаму выданню «La Vanguardia» лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч распавяла пра сваё стаўленне да Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, а таксама раскрыла сакрэт, пра што будзе гаварыць на цырымоніі ўручэння прэміі.

Паводле Святланы Алексіевіч, усе рускамоўныя лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (Іван Бунін – 1933, Барыс Пастэрнак – 1958, Міхаіл Шолахаў – 1965, Аляксандр Салжаніцын – 1970, Іосіф Бродскі – 1987, Святлана Алексіевіч – 2015), «атрымаўшы прэмію, выклікалі хвалю нянавісці ў нашым грамадстве».

Тое самае, кажа беларуская пісьменніца, пачало адбывацца і з ёй. «Прэса перапоўненая артыкуламі пра тое, што гэта палітычнае рашэнне, што мне яе далі за тое, што я праціўнік Пуціна. Вядома, я не падтрымліваю гэтага чалавека. Расея пад яго кіраўніцтвам робіць тое ж самае, што і СССР, праводзіць вельмі агрэсіўную палітыку, якая супярэчыць еўрапейскім, дэмакратычных каштоўнасцям», – кажа беларуская Нобэлеўская лаўрэатка.

На думку Алексіевіч, яе прэмія замінае Аляксандру Лукашэнку. Кіраўніку Беларусі «не патрэбны нобэлеўскі лаўрэат у краіне, ён абсалютны манарх, ніхто не павінен зацяняць яго», – мяркуе пісьменніца.

У сваёй прамове на цырымоніі ўручэння Нобэлеўскай прэміі (адбудзецца 10-га снежня) Алексіевіч збіраецца распавесці пра пра сваю творчасць.

«Пісаць пра чырвоную імперыю, распавядаць, як людзі былі маленькімі крупінкамі гэтай імперыі. Маленькія людзі ніколі не мелі значэння, іх выкарыстоўвалі як інструмент, ніхто не пытаўся пра іх думкі і пачуцці. Гэта давялося рабіць мне, часта ў першы раз. Я працытую Шаламава, які прайшоў праз ГУЛАГ і бачыў, паводле яго слоў, «вялікую бітву за абнаўленне чалавека». Я таксама ўдзельнічала ў гэтым, у маладосці я верыла ў СССР. Але адзіны след, які пакінулі бальшавікі, гэта лужыны крыві. Пра гэта я і пішу», – сказала Алексіевіч.

[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGM1dkdERYN0JiVHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле inopressa.ru

Стужка навінаў