Святаслаў Вакарчук распавёў, ці будзе балатавацца на прэзідэнта Украіны


Лідар гурта «Океан Ельзи» зрабіў афіцыйную заяву наконт свайго магчымага ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы.

Музыка заявіў, што не будзе балатавацца.

«Цягам года мне задаюць пытанне, ці буду я балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны ў 2019 годзе.

Перш за ўсё, дазвольце падзякаваць усім, хто мне давярае, – для мяне гэта сапраўды вялікі гонар. І я абяцаю – такі давер абавязкова апраўдаю.

Я неаднаразова заяўляў, улада як такая, прэзідэнцкі пасада як такая – мне не цікавыя. Мяне цікавяць сапраўдныя змены ў краіне. І каб расставіць усе кропкі над «і», зняць усе пытанні, афіцыйна заяўляю: я, Святаслаў Вакарчук, не буду ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2019 года».

Вакарчук дадаў, што ў джынсах можа зрабіць для краіны больш, чым у гальштуку.

«Разам з маёй камандай я буду працаваць над тым, каб праеўрапейскія сілы перамаглі. Я буду працаваць над тым, каб прывесці ва ўладу як мага больш маладых прафесіяналаў – людзей будучыні, тых, для каго справядлівасць і дзяржаўныя інтарэсы – вышэйшыя за ўсё».

Меркаванні
Зяленскі як кандыдат адчаю
2019.01.02 11:00
  • 43-гадовы Святаслаў Вакарчук раней ужо займаўся палітычнаю дзейнасцю. У 2007–2008 гадах ён быў дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, але добраахвотна зняў з сябе дэпутацкія паўнамоцтвы праз незадаволенасць тым, што адбывалася ва ўкраінскай палітыцы. Спявак таксама вядомы сваёй актыўнаю грамадзянскаю пазіцыяй. Ён падтрымліваў Памаранчавую рэвалюцыю і Еўрамайдан.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў