Святара з Гомля Уладзіміра Драбышэўскага пазбавілі права нашэння святарскай вопраткі і нагруднага крыжу


Раней ён правёў 25 содняў за кратамі за тое, што выйшаў на адзіночны пікет супраць гвалту.

Сёння, 30 снежня, праваслаўны святар з Гомля Уладзімір Драбышэўскі, апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook навіну, што яго пазбавалі права нашэнне святарскай вопраткі і нагруднага крыжу.

Ліст да Уладзіміра Драбышэўскага. Крыніца: facebook.com

Згодна з дакументам пратаірэй Уладзімір Драбышэўскі не падаў ў патрэбны тэрмін прашэнне на перабыванне па-за штатам для ўладкавання ў іншую парафію. Менавіта праз гэта і стала прычынаю для пазбаўлення.

Падчас перабывання у ІЧУ ў Уладзіміра Драбышэўскага забралі крыж і падраснік. А ўлетку яго звольнілі з праваслаўнай цэрквы.

Размова
У святара за кратамі адразу адабралі крыж
2020.10.29 21:20

КТ belsat.eu

Стужка навінаў