Свята працягваецца! Робім аліўе і ўключаем «Белсат»

ВІДЭА

На Стары Новы год глядзіце шоу са злабадзённай назвай «Нас у Маскве не зразумеюць» – і да вас вернецца святочны настрой.

Калі сцэнар піша Лявон Вольскі, добрая порцыя гумару гарантаваная. А шоу вось пра што. Ідэалагічная камісія напярэдадні Новага года праслухоўвае рок-гурты: найлепшыя выканаўцы маюць паехаць на конкурс у Маскву. Але ў кожнай песні знаходзяцца ідэйныя хібы…

Класная кіраўніца, актывіст БРСМ, намеснік па ідэалогіі ці дробны чыноўнік – сябры камісіі дакладна нагадаюць вам асобаў, якіх вы спаткалі на сваім жыццёвым шляху. Ну а вядомыя музыкі выконваюць кавер-версіі спраўджаных часам беларускіх хітоў. Навагодні праект у супрацы з Лявонам Вольскім падрыхтавала каманда нашай музычнай праграмы «Belsat Music Live».

Навагодняя складанка ад «Белсату» – аўдыё:

Аліўе можна прыгатаваць і да, і пасля канцэрту і нават падчас яго. Калі старыя рэцэпты вам надакучылі, пазычайце ідэі ў шэф-кухараў з нашага шоу «Я не буду гэтага есці!». Ёсць два варыянты: блізкі да класічнага (таго, што прыдумаў Люсьен Аліўе, які ў 1860-я трымаў у Маскве рэстаран французскай кухні «Эрмітаж») і рыбны, з сёмгаю ды яйкам пашот.

Як іх гатуюць самі шэф-кухары – Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі, можна падгледзець у 17-й серыі шоу:

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары