Светлагорскія вайскоўцы МУС вучацца разганяць дэманстрацыі ў полі

Светлагорская спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС зладзіла вучэнні. Міліцыянты на тэрыторыі былога аэрадрому каля вёскі Чыркавічы практыкаваліся разганяць мітынгоўцаў, паведамляе партал «Палеская вясна».

Вучэнні міліцыянтаў зняў на відэа мясцовы жыхар.

Адметна, што каля Гомлю створаны адмысловы палігон для вучэнняў міліцыянтаў з унутраных войскаў МУС. Тым не менш, светлагорскае падраздзяленне зладзіла трэніраванне пасярод поля, на якое вывезлі гной з сельскіх гаспадарак.

Асноўноўнай задачай падраздзяленняў унутраных войскаў МУС з’яўляецца аказанне дапамогі раённым аддзелам міліцыі ў ахове грамадскага парадку ў населеных пунктах.

https://belsat.eu/news/militsyyanty-prynosili-nam-sushanuyu-rybu-uspaminy-pra-ploshchu-2010/

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны