Сваякам забітага абаронцы плошчы Пераменаў дагэтуль не аддаюць ягонае цела.
Раніцай 16 лістапада маці Рамана Бандарэнкі двойчы прыязджала ў Генеральную пракуратуру, каб атрымаць дазвол на выдачу цела, але на прыём не змагла трапіць. З ёй таксама ніхто не звязваўся, піша Tut.by.
«Яшчэ ў пятніцу былі ў Следчым камітэце, там адказалі, справа ўжо ў Генпракуратуры, звяртацца варта туды. Мы так і зрабілі, адказ не атрымалі. Нам казалі, што менавіта следчы павінен даць дазвол на выдачу цела. Мы не ведаем нічога: зрабілі экспертызу ці не, цела Рамана нам пакуль не аддалі, з намі ніхто не звязваўся. Трэба ж планаваць пахаванне… пайшоў чацвёрты дзень», – распавядае Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі.
Паводле сваякоў, адна з рытуальных залаў прапанавала ім свае паслугі, а потым заявілі, не патлумачыўшы прычын: «Мы вымушаныя вам адмовіць».
МГ belsat.eu