«Свабода слова – не злачынства»: на чырвонай дарожцы кінафестывалю «Берлінале» заклікалі вызваліць Сянцова


Украінскія актывісты і аўтары фільма «Містэр Джоўнз» (англ. Mr.Jones), у тым ліку рэжысёр кінастужкі полька Агнешка Голянд, на Берлінскім міжнародным кінафестывалі заклікалі вызваліць з расейскай турмы ўкраінскага палітвязня Алега Сянцова. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў міністр культуры Украіны Яўген Нышчук.

«Проста перад прэм’ерай фільма «Містэр Джоўнз» у асноўнай конкурснай праграме “Берлінале” – Берлінскага міжнароднага кінафестывалю правялі з членамі ўкраінскай дэлегацыі флэшмоб у падтрымку ўкраінскіх палітвязняў і, у прыватнасці, Алега Сянцова, якога па сфабрыкаваных абвінавачваннях незаконна ўтрымліваюць у расейскай турме», – напісаў ён .

Прямо перед початком прем‘єрного показу фільму Гарет Джонс у основній конкурсній програмі Berlinale – Berlin…

Opublikowany przez Євген Нищук Niedziela, 10 lutego 2019

Удзельнікі акцыі выйшлі на чырвоную дарожку з партрэтамі Сянцова і плакатамі «FreeSentsov і Freedom of speech is not a crime» («Свабода слова – не злачынства»).

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту ў анэксаваным Крыме. Сваю віну ён не прызнае.

Новости
Олег Сенцов начал писать сценарий фильма о тюремной жизни и заключенных
2018.10.08 10:09

У мінулым годзе ўкраінскі рэжысёр 145 дзён трымаў галадоўку. Адзінай умовай яе спынення было вызваленне ўсіх украінскіх палітвязняў. Але Сянцоў перапыніў галадоўку, бо яго здароўю пагражала небяспека.

Новости
Самый молодой заложник Кремля в тяжелом состоянии в российской тюрьме
2018.07.04 15:00

Вызваліць ўкраінскага рэжысёра не раз заклікалі вядомыя сусветныя палітыкі, дзеячы культуры, а таксама ААН, ЗША і Эўразвяз. У мінулым годзе Алег Сянцоў стаў лаўрэатам прэміі Еўрапарламенту імя Андрэя Сахарава.

Чытайце па тэме:

Новости
«За свободу мысли». Сестра Сенцова получила премию Сахарова вместо брата
2018.12.12 15:05

ДШ/АА, belsat.eu

Стужка навінаў