«Свабода без межаў»: праходзіць найбуйнейшая акцыя салідарнасці з Беларуссю


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=xokqii37wPo&feature=youtu.be”][vc_column_text]Салідарнасць не мае межаў, як і вольнасць. Менавіта «Свабода без межаў» – лозунг сёлетняй найбуйнейшай акцыі салідарнасці з Беларуссю ў свеце. І адбываецца яна менш як за дзвесце кіламетраў ад мяжы з нашай краінай – у Варшаве.

Адмыслова на сёлетні канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» прыехаў адзін з самых вядомых украінскіх гуртоў «Воплі Відаплясава».

АЛЕГ СКРЫПКА, МУЗЫКА:

«Мы, украінскі і беларускі народ – сапраўдныя браты – і гэта не міф. Мы звязаныя эмацыйна. Мы мусім быць побач і адно аднаму дапамагаць. Тым больш тут яшчэ і Польшча – мы бачым прыклад гэтай краіны, і мы вартыя такіх зменаў».

Каб распавесці пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, у польскую сталіцу завіталі беларускія гурты «Дзецюкі», «Шума» і «Амплітуда смеласці». А Польшчу прадстаўляюць вядомыя тут выканаўцы – Аня Русовіч і часткова ўкраінскі гурт «Энэй», які ўжо даўно заваяваў сэрцы палякаў. На сцэну запрошаныя адмысловыя госці – былыя палітвязні Мікола Статкевіч і Зміцер Дашкевіч, а таксама дзеячы польскай «Салідарнасці».

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» ў польскай сталіцы праходзіць у дзявяты раз і арганізуе яго польская Ініцыятыва «Вольная Беларусь».

ФЭЛІКС ТУШКО, КІРАЎНІК ІНІЦЫЯТЫВЫ «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»:

«Мы – найбліжэйшыя суседзі Беларусі. Таму цяпер нашая роля – у нейкім сэнсе заплаціць доўг салідарнасці, якую з намі выказвалі нашыя сябры з Захаду ў свой час. Цяпер мы бяром на сябе інфармаванне пра тое, што салідарнасць з Беларуссю патрэбная».

Паглядзець канцэрт у запісе гледачы нашага тэлеканалу змогуць ужо 9 кастрычніка а 22:20 пасля праграмы «Прасвет». А ўжо сёння далучыцца да варшаўскага канцэрту можна праз наўпроставую трансляцыю нашых калегаў з Радыё Свабода і Радыё Рацыя.

belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў