Сузаснавальнік «Facebook» заклікаў абмежаваць беспрэцэдэнтную ўладу Марка Цукерберга


Сузаснавальнік «Facebook» Крыс Х’юз абвінаваціў сацыяльную сетку ў манапалізме і заклікаў абмежаваць яе ўплыў. Пра гэта паведамляе svoboda.org са спасылкай на калонку Хʼюза ў The New York Times.

Хʼюз лічыць, што кіраўнік кампаніі Марк Цукерберг валодае ўплывам больш вялікім, чым хто-небудзь у бізнесе ці ўрадзе.

«Адзін Марк можа вырашыць, як наладзіць алгарытмы «Facebook», у тым ліку параметры прыватнасці або навінную стужку, – піша Хʼюз – Ён устанаўлівае правілы, як адрозніць жорсткія, што распальваюць варожасць выказванні ад абразлівых, і можа прымусіць канкурэнтаў замаўчаць… Улада Марка беспрэцэдэнтная і неамерыканская».

Хʼюз прапануе падзяліць Instagram і WhatsApp, якія належаць «Facebook», на асобныя кампаніі. На ягоную думку, Федэральная гандлёвая камісія не павінна была дапускаць іх зліцця. Ён дадаў, што «Facebook» варта забараніць рабіць дадатковыя набыцця на працягу некалькіх гадоў, так як кампанія часта душыць канкурэнтаў, купляючы іх ці капіюючы іх ідэі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў