Сузаснавальнік BY_help і BYSOL: «Улады рыхтуюць серыю правакацыяў». А магчыма, правакацыі ўжо былі


Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік ініцыятываў BY_help і BYSOL, папярэджвае, што, паводле ягоных звестак, «улады рыхтуюць серыю правакацыяў з выкарыстаннем ягоных падменных акаўнтаў у розных сетках і мэсэнджарах».

Андрэй Стрыжак у Facebook дае «некалькі простых, але важных парад, якія ўскладняць жыццё ГУБАЗіК, АМАП, следакам і іншым прадстаўнікам сілавой фауны»:

1. Я ніколі не тэлефаную і не пішу незнаёмым людзям у ТГ першым. Гэта не таму што я такая цаца і недатыка, а таму што ТГ забаніў мне магчымасць пісаць і тэлефанаваць першаму (так атрымалася, не пытайцеся). Так што, калі вам у ТГ піша або тэлефануе нехта ад майго імя, а мы раней не мелі зносінаў, – гэта дакладна не я.

2. Фонд ніколі не ажыццяўляў выплаты наяўнымі. Наша сістэма падтрымкі працуе толькі і выключна праз крыптавалюту. Калі хтосьці прапануе вам сустрэцца для перадачы наяўных і прадстаўляецца мной або кажа, што гэты чалавек ад мяне, можаце смела слаць яго. Гэта правакатар.

3. Са мной наагул няма сэнсу весці размову пра выплаты. Сістэма фонду пабудавана так, што я не маю дасягу да працэдуры выплат. Мы першапачаткова дэцэнтралізавалі сістэму і вывелі адчувальныя кропкі фонду да людзей, якія не з’яўляюцца публічнымі персонамі арганізацыі.

4. Для верыфікацыя выкарыстоўвайце акаўнт Фэйсбуку. Як вы паспелі заўважыць, наша блізкае знаёмства з Маркам Цукерберг (а гэта і жарт і не жарт адначасова) дазволіла верыфікаваць мой рахунак сіняй галачкай. У гэтым запісе дакладна я, і толькі я (кароткі перыяд, калі да перапіскі меў доступ асабісты асістэнт, на шчасце, скончыўся). Калі вы хочаце пераканацца, што маеце зносіны ў іншых мэсэнджарах або сацсетках менавіта са мной – напішыце ў ФБ і ўдакладніце.

5. Спіс маіх рэальных акаўнтаў ў сацсетках і мэсэнджарах.

Телеграм – @Andrej_Stryzhak або 37064338157. І канал t.me/stryzhak.

Фэйсбук – https://www.facebook.com/andrej.strizhak.

Інстаграм – https://www.instagram.com/andrejstryzhak.

Дарэчы, напярэдадні ў адным з Telegram-каналаў з’явілася інфармацыя пра падобную правакацыю. Нібыта аўтар выдаваў сябе за Стрыжака і дамовіўся на перадачу грошай з «партызанамі» Светлагорску каля гомельскага РАУС. Сам жа нібыта патэлефанаваў у міліцыю і здаў гэтых людзей. Ці сапраўдная гэтая гісторыя, невядома.

Hавiны
BYSOL: «Нашая галоўная задача – падтрымаць, а не вымыць моладзь з Беларусі»
2020.10.31 09:49

AB, belsat.eu

 

Стужка навінаў