Сувязь пятага пакалення з’явіцца ў Беларусі


У наступным годзе карыстальнікі мабільнага інтэрнэту ў Беларусі атрымаюць магчымасць спрабаваць тэхналогіі сувязі пятага пакалення – 5G. Хуткасць інтэрнэту ў смартфоне можа дасягаць тысячы біт за секунду.

Будаўніцтва і стварэнне сеткі пятага пакалення ў нашай краіне праводзіць падкантрольны дзяржаве інфраструктурны аператар beCloud

Кампанія атрымала дазвол на тэставую зону. Ідзе мантаж абсталявання, якое завезена ў Менск. І сёння актыўна вядзецца будаўніцтва сетак пятага пакалення, – распавёў Міхаіл Дука, прадстаўнік кампаніі beCloud, на форуме па кіраванню інтэрнэтам IGF Belarus.

Упершыню хуткасць 5G у Беларусі пратэставаная ў красавіку 2017 года. Паводле адмыслоўцаў тэхналогія дазволіць забяспечыць карыстальнікаў паўсюдным шырокапалосным мабільным доступам у інтэрнэт.

Але пры гэтым надалей у нашай краіне не ўсе аператары прадстаўляць сетку 4G. Нягледзячы на тое, што сувязь чацвертага пакалення запрацавала яшчэ ў 2015 года, яна даступная для абанентаў мабільных аператараў «МТС» і Life :). Аператар velcom заяўляе, што тэхналагічна гатовы самастойна разгарнуць сетку 4G у Беларусі. Але да гэтага часу не можа атрымаць ад дзяржавы ліцэнзіі. Кіраўніцтва краіны настойвае на тым, каб аператары карысталіся абсталяваннем сетак у падкантрольным ёй beCloud.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў