Сусветны попыт на смартфоны пачынае зніжацца


Сусветны попыт на смартфоны ў 2018 годзе знізіўся на 3 % у параўнанні з 2017 годам – ​​да 1,44 мільярдаў адзінак, прададзеных па ўсім свеце, вынікае з даследавання кампаніі GfK. Смартфоны сталі асноўнай часткай агульных выдаткаў спажыўцоў на глабальным рынку бытавой тэхнікі і электронікі ў мінулым годзе. У 2019 годзе чакаецца мізэрны рост рынку не больш за адзін адсотак.

Паводле звестак кампаніі, за летась было прададзена смартфонаў на 522 мільярдаў долараў ЗША, што на 5 % перавышае паказнік 2017 года паведамляе ТАСС. Павелічэнне продажаў у грашовым эквіваленце абумоўлена сусветным трэндам на прэміяльныя мадэлі. Так, каля 12 % прададзеных у 2018 годзе смартфонаў (супраць 9 % у папярэднім годзе) каштавалі больш за 800 долараў. Каля 46 % адзінак тэхнікі былі прададзеныя ў сярэднім коштавым сегменце за 150-400 долараў за штуку (44 % у 2017 годзе).

У чацвёртым квартале сярэдні кошт смартфона ў свеце зменшыўся на 2 %, да 384 долараў.

У даследаванні таксама адзначаецца, што попыт на прылады, павялічыўся на 16 %, а аб’ём продажаў – на 35 %.

«Драйверамі попыту выступілі смарт-гадзіннікі са слотам для SIM карты, якія склалі асноўную частку абʼёму продажаў. На долю смарт-гадзіннікаў з падтрыманнем SIM карт прыйшлося 17 % абʼёму продажаў у катэгорыі прыладаў, якія носяцца людзьмі, супраць 8 % у папярэднім годзе», – гаворыцца ў даследаванні аналітычнай кампаніі.

Асноўным спажыўцом смартфонаў на сусветным рынку ў 2018 годзе стаў Кітай. Акрамя таго, гэта і хатні рынак для кітайскіх брэндаў, якія выйшлі на глабальны ўзровень. Так, 40 % смартфонаў кітайскіх брэндаў у мінулым годзе былі набытыя за межамі Кітаю.

«Зніжэнне попыту ў Кітаю ў чацвёртым квартале 2018 года на 19 % аказала значны ўплыў на глабальныя паказнікі. Рост попыту ў краінах Азіі (+ 13 %) і ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (+ 3 %) толькі часткова кампенсаваў спад у Кітаі ў чацвёртым квартале мінулага года», – пазначана ў даследаванні GfK.

Hавiны
Складзены рэйтынг самых бяспечных і небяспечных смартфонаў
2019.02.11 07:07

СК, belsat.eu

Стужка навінаў